"Будзе нешта незвычайнае": у Беларусі рэстаўруюць кляштар XVII стагоддзя

Аддзел навінаў
На турыстычнай мапе краіны з’явіцца яшчэ адна знакавая кропка.
"Будзе нешта незвычайнае": у Беларусі рэстаўруюць кляштар XVII стагоддзя
Фота: Брэсцкі гарвыканкам / БелТА

У Брэсце рэстаўратары пачалі кансервацыю руін старажытнага кляштара бернардынак. Пра гэта піша БелТА.

Гістарычны будынак знаходзіцца на тэрыторыі Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. Пра ход рамонтна-рэстаўрацыйных работ расказаў дырэктар ККБ Брэста Ігар Касянкоў.

Як захоўваюць гісторыю

Работы пачаліся з маштабнай расчысткі памяшканняў старажытнага кляштара ад смецця, пяску і бітай цэглы. Прыдатную цэглу будаўнікі акуратна сартуюць і ў далейшым выкарыстаюць для рэстаўрацыі сцен.

"Пакінем усё максімальна аўтэнтычным. Асноўны прынцып – прадухіленне далейшага разбурэння і захаванне гістарычнага аблічча", – падкрэсліў Ігар Касянкоў.

Фота: Брэсцкій гарвыканкам / БелТА

Будаўнікі ўзмацняць перакрыцці і падмурак будынка, а таксама створаць архітэктурныя зандажы, дзякуючы якім наведвальнікі змогуць убачыць арыгінальную муроўку.

Паколькі верхнія зрэзы сцен разбураюцца ў першую чаргу, іх пакрыюць каронкамі, або "шлемамі". Гэта робіцца для абароны муроўкі ад дажджу і талага снегу.

Цэнтр прыцягнення турыстаў

Пакуль невядома, якім будзе цэнтральны дворык кляштара, які пасля рэстаўрацыі адкрыюць для турыстаў, але адказ дырэктара ККБ заінтрыгаваў.

"У цэлым рэстаўрацыйныя работы першапачаткова маюць на ўвазе нешта незвычайнае і нестандартнае", – заявіў Касянкоў.

Фота: Брэсцкій гарвыканкам / БелТА

Праца ў рэстаўратараў карпатлівая і няхуткая. Але калі ўсё пойдзе па плане, то ў 2027 годзе на гістарычнай карце Беларусі з’явіцца яшчэ адна жамчужына.

Кароткія ўводзіны ў гісторыю

Кляштар бернардынцаў у Брэст-Літоўску быў заснаваны ў XVII стагоддзі і лічыцца адзіным у Беларусі.

У 1842-1854 гадах у былых будынках ордэна бернардынцаў і бернардынак размяшчаўся Брэсцкі Аляксандраўскі кадэцкі корпус.

З 1854-га па 1944-ы ў кляштары размяшчаўся шпіталь, з 1945-га да пачатку 1990-х гадоў – савецкія вайсковыя часці. Увесь гэты час Валынскае ўмацаванне з кляштарам, які знаходзіўся на яго тэрыторыі, было закрыта для наведвання.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки