Рус

"Чэрці, вурдалакі... А, не – калдуны!": як у Threads абмяркоўвалі назвы беларускіх страў

Аддзел навін
Гісторыя пра тое, як сацыяльныя сеткі вучаць успамінаць родныя словы і захапляцца імі.
"Чэрці, вурдалакі... А, не – калдуны!": як у Threads абмяркоўвалі назвы беларускіх страў
Выява згенерыравана нейрасеткай: Шэдэўрум

У Threads карыстальнік minimalism.decluttering стварыў галінку з цікавым пытаннем. Яно выклікала шэраг жывых рэакцый. Людзі пачалі дзяліцца ўспамінамі, думкамі і нават гісторыямі.

"Чаму чытаць пра ежу на беларускай мове значна апетытней, чым на любых іншых? Ну вы самі паглядзіце: пасмажыць дранікі з хрусткай краінкай, яечня са скваркамі, духмяная бабка з цыбуляй у гліняным гаршочку, мачанка з хатнімі каўбаскамі..." І тут аўтар дадаў: "Усё, я пайшла ў магазін за бульбай".

"Прачытала ўслых некалькі разоў. Добра, што нядаўна пад’ела, а то б слінай захліпнулася", – дзеліцца нехта.

"А ёсць якая-небудзь кніга, навуковая праца, пра беларускую кухню з самага пачатку? Вельмі цікава, што елі і як гатавалі крывічы, дрыгавічы, радзімічы, ну і далей па ўсёй храналогіі... Што было на заўтрак у Рагнеды, на вячэру ў Барбары, што падавалі... каб з рэцэптамі, каб можна было прыгатаваць хоць заўтра", – выдае наступны ўдзельнік бяседы. Ды і хто ведае, можа, хтосьці з гісторыкаў адгукнецца.

Але доўга чакаць не прыйшлося. Наступны карстальнік сацсеткі назваў цікавую страву, такі сучасны адпаведнік дранікам:

"Беларусы і беларускі... загадзя прабачце, але страва накшталт дранікаў, але з салодкай бульбы з соусам з густога ёгурта з зелянінай – гэта вельмі смачна. А са смажанай качынай грудкай наогул на ўра. Калі яшчэ і віном запіць, то трапляе прама ў душу".

А яшчэ нехта пацікавіўся менавіта асаблівасцямі мовы, якія ўплываюць на мілагучнасць назваў:

"Праз уплыў граматыкі беларускай мовы, якая адрозніваецца ад рускай. Таму часта можна сустрэць граматычныя формы, якія проста перанеслі ў рускую мову з беларускай. Для расіян можа гучаць як памылка, для нас – звычайная справа. Мы любім трасянку, бо яна дапамагае нам памятаць, што мы – іншы народ".

А вось самай цікавай стала гісторыя наступнага карыстальніка, які паведаміў, што аднойчы да яго прыязджаў сябар-іншаземец. І вось за сталом таварыш кажа, што калісьці спрабаваў беларускую нацыянальную страву, але ніяк не можа ўспомніць яе назву. І пачынае перабіраць: "Чэрці... Праклятыя... Вурдалакі...". Аўтар паста ажно напалохаўся: "Ну ўсё, беларуская кухня канчаткова пайшла не туды". А высветлілася, што гэта – калдуны.

Вось такія гісторыі.

А калі зацікавіліся, то можна паглядзець пра якія стравы ўзгадваюць беларусы з дзяцінства. Знайсці можна тут.

Яшчэ Tochka.by сабрала топ-5 забытых беларускіх страў, якія лёгка прыгатаваць дома з самых звычайных прадуктаў. Акрамя, апошняга, канешне. Якога? Даведайцеся з нашага матэрыялу.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки