Не ўсе беларусы ведаюць, але некаторым з іх належаць дадатковыя перапынкі на абед, акрамя асноўнага.
Скарыстацца імі могуць не толькі тыя, хто працуе ў асаблівых або цяжкіх умовах, але і тыя, каму яны патрэбныя па сацыяльных прычынах.
Пра дадатковыя гарантыі працоўным беларускам расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Каму можна браць "вялікі" абед
Дадатковыя абедзенныя перапынкі можа ўзяць жанчына, якая мае дзіцёнка да 1,5 года. Акрамя асноўнага абедзеннага часу, яна можа браць дадатковыя перапынкі для кармлення дзіцяці. Прычым не радзей чым праз 3 гадзіны і працягласцю не менш за 30 хвілін кожны. То-бок пры неабходнасці карміць дзіця можна часцей і даўжэй.
Калі дзяцей ва ўзросце да паўтара года двое і больш, то час дадатковага перапынку для кармлення павялічваецца мінімум да гадзіны.
Па жаданні работніцы перапынкі для кармлення можна даплюсаваць да асноўнага абедзеннага перапынку. Напрыклад, пры васьмігадзінным рабочым дні і, напрыклад, двух кармленнях па 30 хвілін (але памятаем, што можна часцей і даўжэй) абед працоўнай мамы можа доўжыцца мінімум 2 гадзіны ў дзень.
Зрэшты, гэты час можна выкарыстаць і па-іншаму. Напрыклад, скараціць рабочы дзень. Закон дазваляе перанесці падсумаваныя перапынкі на пачатак або канец рабочага дня.
І самае галоўнае – гэты час уключаецца ў рабочы і аплачваецца ў памеры сярэдняга заробку, падкрэслілі ў міністэрстве.