Доджар вярнуўся: гісторыя аднаго мікрачыпа

Аліса Кавалеўская
Доджар вярнуўся: гісторыя аднаго мікрачыпа
Здымак носіць ілюстратыўны характар. Фота: Ансплэш Степана / Unsplash.com

Каліфарнійскія валанцёры з арганізацыі Fresno Trap and Release як заўжды рабілі сваю працу: лавілі бяздомных катоў, каб стэрылізаваць іх, а потым адпусціць.

Але тут сканер для праверкі піскнуў над адным з катоў, піша The Guardian.

Гэта быў чып, які выдаў гаспадароў. Выявілася, што сям'я Дэвідсан страціла свайго пушыстага любімца Доджара яшчэ ў 2018-м. Яны пераязджалі з Каліфорніі ва Фларыду, калі кот выскачыў з машыны дзесьці пад Фрэсна і знік. Шукалі, пэўна, не адну ноч.

Праз час яны змірыліся. А Доджар – не. Ён трымаўся. Бяздомны кот сярод тысяч такіх самых. Але, у адрозненні ад іх, у яго пад скурай заўжды заставаўся мікрачып памерам з рысінку.

Валанцёрка Сідні Шэрман убачыла адрас гаспадароў у Джорджыі і вырашыла аддаць ката асабіста. Жанчына паляцела ў Фларыду, каб праз сем год і тысячы кіламетраў Доджар вярнуўся дадому.

Чаму вучыць гэтая гісторыя?

Мікрачып каштуе меньш за піцу. Працэдура ўжыўлення доўжыцца дзесяць секундаў.

Гэта простая і танная справа выратуе вашага маленькага сябра ад пакут і смерці на вуліцы, калі здарыцца так, што ен згубіцца.

Дадзенныя чыпа дазволяць вярнуць жывелу дадому, дзе б яна не была і колькі б часу не прайшло. Гісторыя ката Доджара гэтаму яскравае падцверджанне.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки