Пенсіянерка купіла дом са сховішчам боепрыпасаў – пойдзе пад суд

Аддзел навін
Хоць знакі лёс падаваў.
Пенсіянерка купіла дом са сховішчам боепрыпасаў – пойдзе пад суд
Выява носіць ілюстратыўны характар. Фота: stuffwithkids / pixabay.com

На 60-гадовую пенсіянерку ў Горацкім раёне ўзбудзілі крымінальную справу за незаконнае хаванне боепрыпасаў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

У хаце жанчыны праваахоўнікі знайшлі 36 патронаў і адправілі іх на экспертызу.

Cпецыялісты высветлілі, што 35 з іх зробленыя заводскім спосабам і пераважна прыдатныя для стральбы. Адзін патрон апынуўся самаробным і не баявым.

Пенсіянерка расказала следчым, што дом яна купіла больш за 20 гадоў таму. І баепрыпасы ёй дасталіся ад папярэдніх уладальнікаў.

Прычым даведалася яна пра гэта толькі некалькі гадоў таму. Унук, які гасціў у бабулі, выпадкова знайшоў сховішча патронаў у старым халадзільніку. Аднак жанчына паклала патроны назад і не надала гэтай знаходцы сур'ёзнага значэння.

А дарма. Арсенал у цэласці і захаванасці дачакаўся супрацоўнікаў міліцыі. На пенсіянерку ўзбудзілі крымінальную справу.


Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки