Махляры ведаюць тысячу і адзін спосаб, як ашукаць простых грамадзян. Адзін з іх – афармленне банкаўскіх крэдытаў на чужое імя.
Што трэба рабіць, калі такое здарылася, расказала адвакат юрыдычнай кансультацыі Гродзенскага раёна Людміла Бычкоўская, паведамілі ў Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў са спасылкай на "Гродзенскую праўду".
Першы савет – не маўчаць і не чакаць.
"Сума доўгу расце за кошт штрафаў і пені. Чым раней пачнеце дзейнічаць, тым лепш", – адзначыла юрыст.
Яна таксама прывяла падрабязны план дзеянняў у падобных сітуацыях. Вось спіс:
-
звярнуцца ў міліцыю з заявай аб злачынстве і крадзяжы асабістых даных;
-
запытаць у банку копію крэдытнага дагавору і дакументы аб пераводзе грошай;
-
напісаць прэтэнзію ў банк аб тым, што крэдыт вы не бралі і подпіс падроблены;
-
падаць іск у суд аб прызнанні дагавора несапраўдным.
Каб абараніць сябе загадзя, адвакат рэкамендуе не адпраўляць нікому фота пашпарта, коды з СМС і паролі. Не лішнім будзе ўключыць двухфактарную аўтэнтыфікацыю на ўсіх важных сайтах.
А яшчэ патрэбна раз у год правяраць крэдытную гісторыю ў банку або праз сайт Нацыянальнага банка. Можна таксама ўстанавіць у сваім банку забарону на выдачу онлайн-крэдытаў.
Раней Tochka.by паведамляла, што Нацбанк раскрыў даныя з аўтаматызаванай сістэмы апрацоўкі інцыдэнтаў (АСАІ). Сярод іх – сума, якую махляры вывелі ў беларусаў за сем месяцаў 2026-га. Даведацца падрябязней можна тут.