Кіраўнік НАН Беларусі Уладзімір Каранік паспрабаваў смажаных цвыркуноў і застаўся задаволены.
Цяпер насякомыя могуць з'явіцца ў меню сталовай Акадэміі навук.
Што адбываецца і навошта
У Instagram-акаўнце Уладзіміра Караніка з'явіўся пост, у якім ён разам са сваім намеснікам Аляксандрам Труханавым паспрабаваў смажаных у фрыцюры цвыркуноў. Труханаў адзначыў, што гэта альтэрнатыўная крыніца бялку. Караніку экзатычная страва спадабалася.
"Трэба падумаць наконт соусаў і ўключыць у меню кафэ "Акадэмічная". Я думаю, на фестывалі навукі гэта будзе сапраўды цікава і незвычайна", – прапанаваў старшыня прэзідыума НАН Беларусі.
Акрамя таго, у пачатку верасня ў Цэнтральным батанічным садзе пройдзе фестываль навукі, дзе НАН Беларусі арганізуе лекторый аб пажыўнай каштоўнасці цвыркуноў і чарвякоў. Усе ахвотныя там таксама змогуць паспрабаваць некалькі альтэрнатыўных крыніц бялку.
Дарэчы, мерапрыемства ў гэтым годзе пройдзе ў новым двухдзённым фармаце – 5 і 6 верасня. Гасцей чакаюць майстар-класы і лекцыі ад вядучых экспертаў, інтэрактыўныя зоны і захапляльныя шоу.
Як правільна гатаваць
У публікацыі Каранік таксама параіў перад прыгатаваннем цвыркуноў трэба замарожваць, а не выкарыстоўваць жывых.
Смажаныя цвыркуны на смак нагадваюць хрумсткія чыпсы з соллю і лёгкай гарчынкай – аднак, як адзначаюць спецыялісты, смак у асноўным залежыць ад спецый і соусу.