Рус

У Ваеннай акадэміі будуць навучаць дзяўчат-лётчыц – упершыню за доўгі час

Аддзел навінаў
Таксама стала вядома, якія ваенныя спецыяльнасці найбольш папулярныя сярод беларускай моладзі.
У Ваеннай акадэміі будуць навучаць дзяўчат-лётчыц – упершыню за доўгі час
Фота: Horizon flights / Unsplash.com

У Ваеннай акадэміі Беларусі ўпершыню пасля доўгага перапынку набяруць дзяўчат-лётчыц, расказаў намеснік начальніка акадэміі Арцём Няверка, перадае News.by.

Таксама ў 2026 годзе павялічаны набор у ВНУ.

12 ліпеня стартаваў прыём дакументаў у беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы. Паспець падацца трэба да 19 ліпеня. Прыёмная камісія ў Ваеннай акадэміі працуе з 9:00 да 18:00 без перапынку на абед.

"Асаблівасцю сёлетняй кампаніі з'яўляецца набор дзяўчат. У гэтым годзе пасля доўгага перапынку Ваенная акадэмія ізноў адкрыла набор дзяўчат на лётныя спецыяльнасці. Плануецца ўзяць аднаго пілота верталёта і адну дзяўчыну – пілота самалёта", – адзначыў намеснік начальніка Ваеннай акадэміі.

Паводле яго слоў, у сёлетнім годзе ў акадэмію паўторна будуць паступаць таксама хлопцы і дзяўчаты, якія не змаглі паступіць летась.

Тады, у 2025 годзе, у ваенную ВНУ было набрана больш за 750 курсантаў, у 2026-м лічба будзе яшчэ большай.

Арцём Няверка таксама паведаміў, што асаблівай папулярнасцю ў дзяўчат і хлопцаў зараз карыстаюцца такія спецыяльнасці, як "дэсантнік", "разведчык", "танкіст", "артылерыст" і "спецыяліст супрацьпаветранай абароны".

У Беларусі надышоў час падаваць дакументы ў ВНУ

У беларускіх ВНУ 12 ліпеня 2026-га стартаваў асноўны этап прыёму дакументаў.

У залежнасці ад абранага ўніверсітэта, формы навучання і спецыяльнасці тэрміны падачы могуць быць рознымі.

Прыём дакументаў на бюджэт працягнецца па 17 ліпеня. Унутраныя выпрабаванні, дзе яны прадугледжаны, пройдуць з 18 па 25 ліпеня. Гэтую інфармацыю трэба ўлічваць тым, хто будзе паступаць на "платку". У астатніх выпадках падаваць дакументы на платнае аддзяленне можна да 1 жніўня 2026-га.

Усіх, хто паспяхова прайшоў па конкурсе, залічаць на бюджэт да 27 ліпеня. Платнікаў – да 3 жніўня.

Гэтыя даты актуальныя для асноўнага блока спецыяльнасцей. Іх пераважная большасць. На асобныя профілі сілавога блока прыём дакументаў на бюджэт пройдзе з 12 па 19 ліпеня.

Выпрабаванні запланаваны на 20-21 ліпеня, залічэнне – па 22 ліпеня. З 12 па 14 ліпеня падаюць дакументы выпускнікі профільных класаў, а таксама Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Запісацца можна па 27 ліпеня.

Загрузка...

Нет больше страниц для загрузки

Нет больше страниц для загрузки