З уключэннем ацяплення дамы беларусаў ператварыліся ў цёплыя і ўтульныя крэпасці. Ці ёсць у іх слабыя мясціны, праверыць зімовая сцюжа. А яна памылак не даруе.
Нават самы дробны збой у сістэме ацяплення пры пікавых мінусавых тэмпературах можа абярнуцца кашмарам.
Якія меры прымаюць камунальныя службы Мінска для папярэджання аварыйных сітуацый у траскучыя маразы, расказаў намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Андрэй Садоўскі, піша БелТА.
Што такое "ўзмоцнены рэжым"
Службы ЖКГ сталіцы пры наступленні анамальных халадоў пяройдуць на ўзмоцнены рэжым работы, расказаў Садоўскі.
Эксплуатацыйныя падраздзяленні сфарміруюць дадатковыя аварыйныя брыгады. Таксама зацвердзяць графік дзяжурстваў адказных асоб.
Работнікі ЖКГ будуць пазапланава правяраць сістэмы цепласпажывання, цеплавых сетак і індывідуальных цеплавых пунктаў, падкрэсліў эксперт.
Ён таксама нагадаў, што ў Мінску налічваецца каля 7,5 тыс. жылых дамоў з цэнтралізаваным цеплазабеспячэннем. Гэта найбольшы паказчык у краіне.
Таму зрабіць усё дзеля надзейнага цеплазабеспячэння ў зімовы перыяд – галоўная задача для ўсіх гарадскіх службаў, рэзюмаваў спецыяліст.