У Беларусі перагледзелі мяжы 33 населеных пунктаў. Закранула гэта па адным раёне Гомельскай і Гродзенскай абласцей.
У спісах пераважна вёскі, але таксама ёсць два пасёлкі і чатыры аграгарадкі.
Адпаведныя рашэнні мясцовых райвыканкамаў апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, у Веткаўскім раёне на Гомельшчыне змены закранулі восем населеных пунктаў:
-
вёсак Антонаўка, Казацкія Балсуны, Перамога, аграгарадка Вялікія Нямкі, пасёлкаў Дрынполле і Новае Заляддзе ў Вяліканямкоўскім сельсавеце;
-
аграгарадкоў Прысна і Шэрсцін у Прыснянскім сельсавеце.
У Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці змянілі межы адразу 25 населеных пунктаў. У спіс увайшлі:
-
вёскі Навасёлкі і Пуцкі ў Вердаміцкім сельсавеце;
-
аграгарадок Грынкі, вёскі Гаркаўшчына, Глушкі, Рыбалы, Стокі і Яцвеск у Нязбодзіцкім сельсавеце;
-
вёскі Студзенікі, Шурычы ў Навадворскім сельсавеце;
-
вёскі Ганчары і Дудзічы ў Свіслацкім сельсавеце;
-
вёскі Геруцева, Гурчыны, Дзешкаўцы Старыя, Лідзяны, Кабукі, Карэвічы, Кулевічы, Матошы, Сідоркі, Сакольнікі ў Парозаўскім сельсавеце;
-
вёскі Мінічы, Савані і Рудня ў Ханявіцкім сельсавеце.
Прававыя акты, якімі прадугледжаны гэтыя змены, уваходзяць у сілу адразу пасля афіцыйнага апублікавання.