![Тэст: Цi добра вы ведаеце беларускую мову? Тэст: Цi добра вы ведаеце беларускую мову?](/upload/resize_cache/iblock/36f/768_512_1/3xp41kz3krc4mevzloq685yljxmp5gkw.jpg)
Валоданне беларускай мовай карысна хаця б таму, што яе носьбіт можа разумець рускую, украінскую і ў пэўнай ступені польскую.
Калі вы думаеце, што ў мове беларусаў няма нічога незвычайнага, то вы занадта дрэнна ведаеце не толькі яе саму, але і гісторыю яе станаўлення.
Галоўныя адметнасці беларускай – фрыкатыўнае "г", дзеканне і цеканне, а таксама наяўнасць апострафа ды літары "ў" (нешта сярэдняе паміж "у" і "w"). Цікава, што толькi 60% беларускай лексікі заснавана на агульных каранях з іншымі славянскімі мовамі. Астатнія словы альбо ўнікальныя, альбо запазычаны з грэчаскай, лацінскай, нямецкай і шэрагу іншых моў.
Мы супраць таго, каб прывязваць дарэнне шкарпэтак мужчынам і кветак жанчынам да нейкіх святаў. Але 21 лютага – добрая нагода ўзгадаць, як важна захоўваць свае карані.